У Расіі за год у тры разы выраслі расходы на дзяржпрапаганду

На адпаведную статыстыку звярнула ўвагу выданне The Moscow Times.

13.04.2022 / 13:56

Са студзеня па сакавік з федэральнага бюджэту на сродкі масавай інфармацыі было выдзелена 17,4 мільярда рублёў ($210,6 млн). Летась за той жа перыяд на прапаганду патрацілі 5,4 мільярда рублёў ($65,4 млн).

Выдаткі на войскі пры гэтым павялічыліся толькі на 11%, на нацыянальную бяспеку — на 5,6%, на «сацыялку» — на 6,5%.

Nashaniva.com