У баях за Марыупаль загінуў баявік «ДНР» з беларускім грамадзянствам 

Павел Яўглеўскі нарадзіўся ў Расіі, але яшчэ за саветамі перабраўся ў Беларусь, дзе скончыў Сувораўскае вучылішча, а потым Данецкае ваенна-палітычнае вучылішча. 

13.04.2022 / 14:31

Ва Украіне Яўглеўскі быў судзімы ў 1999-м (2,5 года з адтэрміноўкай за фіктыўнае прадпрымальніцтва) пасля чаго зноў вярнуўся ў Беларусь. У 2014-м ён далучыўся да прарасійскіх бандфармаванняў у Данецку. Прэзентаваў сябе як «маёра ўзброеных сіл ДНР, камандзіра 4 батальёна 105 палка». 

У Лідзе пражывае яго брат Вячаслаў, які сказаў «Нашай Ніве», што «сам толькі даведаўся, у шоку і не ў стане гаварыць».

Nashaniva.com