Расійскія прапагандысты запусцілі відэа пра Краматорск з лагатыпам Бі-бі-сі. Але гэта фэйк

Па Сеціве апошнія дні хадзіла відэа з лагатыпам брытанскай тэлевяшчальнай карпарацыі BBC News. У ім гаварылася, што Украіна нібыта нясе адказнасць за ракетны абстрэл чыгуначнага вакзала Краматорска на мінулым тыдні. 

13.04.2022 / 18:51

У відэа гаварылася, што тып і серыя ракеты, якая была выпушчаная па вакзале, супадае тыпам і серыяй ракет, раней выкарыстаных украінскай арміяй. На гэты ролік спасылаліся некаторыя расійскія прапагандысцкія СМІ.

Але гэтае відэа — фэйк. Бі-бі-сі афіцыйна заявіла, што нічога падобнае не публікавала. І цяпер кампанія прымае меры, каб выдаліць гэты кантэнт з сацсетак.

Бі-бі-сі заклікае людзей не дзяліцца гэтым відэа і размяшчаць у сябе толькі пасты афіцыйных акаўнтаў BBC News у сацсетках (звычайна яны пазначаныя сіняй птушачкай).

 

Nashaniva.com