Вальфовіч: Магчымыя «ўзброеныя правакацыі супраць Беларусі» на Ровенскім кірунку

Дзяржаўны сакратар Рады Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч у інтэрв’ю «СБ» заявіў, што на фоне наступу расійскіх войскаў магчымыя правакацыі супраць Беларусі, у тым ліку, узброеныя. Мэта — «уцягванне Беларусі ў канфлікт».

14.04.2022 / 11:22

Фота: БЕЛТА

 «У рамках аналізу ходу правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі асобнай увагі з пункту гледжання ацэнкі рызык і выклікаў бяспецы нашай краіны ў ваеннай сферы заслугоўвае прыняцце Украінай дадатковых мер па ўмацаванні ўкраінска-беларускага ўчастка граніцы. Нельга выключаць, што абстаноўка на Ровенскім кірунку можа быць выкарыстаная з падачы так званых заходніх партнёраў для рэалізацыі розных, у тым ліку ўзброеных, правакацый ужо ў нашым прыграніччы з мэтай уцягвання Беларусі ў канфлікт», — сказаў Вальфовіч.

Вальфовіч не выключае магчымага прымянення ваеннай сілы Захадам супраць беларускай дзяржавы. «Але сістэма забеспячэння нацыянальнай бяспекі гатовая да такога развіцця падзей», — запэўнівае ён.

Nashaniva.com