Мінздароўя: За суткі 799 выпадкаў каранавіруса

Мінздароўя паведамляе што за мінулыя суткі зафіксавалі 799 выпадкаў кавіду, а выпісаныя 289 пацыентаў. Учора паведамлялася пра 899 выпадкаў.

14.04.2022 / 14:46

З пачатку пандэміі былі зарэгістраваныя 972 448 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 965 834.

За мінулыя суткі памерлі чатыры чалавекі (за ўвесь час 6889), выканалі 14 308 тэстаў.

Nashaniva.com