Еўрасаюз абмяркоўвае забарону на імпарт расійскай нафты

У новы пакет санкцый, які рыхтуе ЕС, можа ўвайсці забарона на імпарт расійскай нафты

15.04.2022 / 08:51

Па звестках The New York Times, краіны Еўрасаюза ўсё бліжэй падыходзяць да таго, каб дамовіцца паміж сабой аб увядзенні гэтай абмежавальнай меры. Аднак, сцвярджае NYT, канчатковае рашэнне будзе прынятае толькі пасля другога тура выбараў у Францыі, які пройдзе 24 красавіка.

Рост цэн на паліва, выкліканы забаронай на імпарт расійскай нафты, можа знізіць шанцы дзейнага прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона на пераабранне і дапамагчы яго саперніцы Марын Лё Пэн, якая, як лічыцца, сімпатызуе Пуціну і не падтрымлівае жорсткія санкцыі ў дачыненні да Расіі, паведамляе NYT. 

Nashaniva.com