Беларускія добраахвотнікі атрымалі натаўскую зброю, у тым ліку «Стынгеры»

Днямі беларусы з батальёна Кастуся Каліноўскага атрымалі натаўскую зброю. Гэта зенітна-ракетныя комплексы Stinger, аўтаматы SCAR-L, ручныя гранатамёты RGW-90 MATADOR і PSRL-1.

15.04.2022 / 10:42

Па словах прадстаўнікоў батальёна, таксама ў дарозе супрацьтанкавыя «Джавеліны». У войсках краін АДКБ такой зброі няма.

Фота: батальён Каліноўскага

Nashaniva.com