Міністр фінансаў: У ціску даляраў на эканоміку вінаватыя беларусы, якія іх купляюць

Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў заявіў у інтэрв'ю радыё «Мір», што ў даляравым ціску на эканоміку Беларусі вінаватыя грамадзяне, якія купляюць валюту на чорны дзень.

15.04.2022 / 18:18

Юрый Селіверстаў

«Ціск долара, у першую чаргу, у нас сфармаваны спажывецкімі чаканнямі, у асноўным, грамадзян. Таму, што тавараабарачэнне ў нас заўсёды было вялікае — больш за 30 мільярдаў долараў, і ўсім прамысловым прадпрыемствам валюты хапала заўсёды. Пытанне ў тым, што грамадзяне хацелі на ўсялякі выпадак, на чорны дзень скупіць пабольш наяўнай замежнай валюты. Так, такі ціск адчуваўся. Па прадпрыемствах такіх пытанняў не было», — заявіў чыноўнік.

Віну за праблемы з валютай улады перакладваюць на грамадзян далёка не першы раз. Можна згадаць хоць бы, што яшчэ ў 2013 годзе Лукашэнка сказаў фразу, якая стала мемам, пра тое, што «наш народзец пабег у абменныя пункты».

Nashaniva.com