Гісторыя баявога ўкраінскага пеўня, якога бабуля вывезла ў эвакуацыю ў Еўропу, парвала Твітар

Гісторыю распавёў актывіст Саша Пячэнька @qropty. «Бабуля бегла з-пад Марыўпаля і забрала пеўня! Пеўня, Карл! Ён як давай у тры гадзіны ночы гарлапаніць, будзіць усіх, я рэальна жыву ў трагікамедыі», — напісаў актывіст.

17.04.2022 / 00:19

«Ну як я свайго сябра Тошу пакіну на вайне? Мы ж з ім і пад бамбёжкамі, і голад перажылі», — распавяла бабуля, якая голад перажывала разам з пеўнем, а не з пеўнем на стале. 

Але найбольш карыстальнікаў уразіў знешні выгляд пеўня Тошы.

Ну і, канечне, блогеры ўзгадалі нязломнага пеўня на шафках у Барадзянцы.

Nashaniva.com