Пуцін прысвоіў найменне «гвардзейская» брыгадзе, якая можа быць датычнай да зверстваў у Бучы

Ва ўказе на сайце Крамля адзначаецца, што найменне 64-й асобнай мотастралковай брыгадзе Сухапутных войскаў РФ прысвоенае «за масавы гераізм і адвагу, стойкасць і мужнасць, праяўленыя асабовым складам брыгады ў баявых дзеяннях па абароне Айчыны і дзяржаўных інтарэсаў ва ўмовах узброеных канфліктаў».

18.04.2022 / 18:19

Па звестках украінскіх уладаў, вайскоўцы 64-й мотастралковай брыгады ўдзельнічалі ў акупацыі горада Буча і могуць мець дачыненне да масавых забойстваў мірных жыхароў і іншых ваенных злачынстваў.

У адкрытых крыніцах сапраўды ёсць ускосныя пацверджанні таго, што вайскоўцы гэтай брыгады сапраўды былі ў горадзе.

64-я брыгада дыслакуецца ў Хабараўскім краі. 

Nashaniva.com