Пачалася вялікая бітва за Данбас. Ідзе бесперапынны артаабстрэл па ўсёй лініі фронту

Расійская армія актывізавала наступальныя і штурмавыя дзеянні на асобных участках фронту Слабажанскага і Данецкага кірункаў. Пра гэта гаворыцца ў вечаровай зводцы Генеральнага штаба Узброеных Сіл Украіны ад 18 красавіка.

18.04.2022 / 21:34

Прэзідэнт Зяленскі ў сваім вечаровым відэазвароце пацвердзіў, што пачалася вялікая бітва за Данбас.

«Будзем абараняцца. Будзем змагацца. Нічога ўкраінскага не аддамо, а чужога нам не трэба», — сказаў ён.

Марыупаль пасля расійскіх бамбёжак. Фота AP Photo / Alexei Alexandrov.

Падкрэсліваецца, што ўдар скіраваны на захоп населеных пунктаў Ліман, Крамяная, Папасная, Рубежнае і Марыупаль.

Мяркуючы па паведамленнях, расіянам удалося ўвайсці ў горад Крамяная.

Па ўсёй лініі фронту ад Ізюма і Севераданецка на ўсходзе да Гуляйполя на захадзе ідзе бесперапынны артылерыйскі абстрэл.

Nashaniva.com