Велікодныя кулічы з сімвалам «Z» РПЦ не будзе асвячаць

Падобныя кулічы з'явіліся ў Курганскай вобласці.

19.04.2022 / 15:46

«Хлебабулачныя вырабы, якія змяшчаюць нейкую сімволіку, маюць права на існаванне як форма падтрымкі расійскай арміі, але па-за сакральнай прасторы цэркваў», — заявіў прадстаўнік РПЦ Вахтанг Кіпшыдзэ.

Сёння ў сеціве з’явіліся фота з крамы ў Курганскай вобласці, дзе прадаюць кулічы з сімвалам ваеннай агрэсіі Расіі. Кіраўнік крамы параіў усім незадаволеным «вучыць гісторыю краіны».

Nashaniva.com