Сілавікі затрымалі 24-гадовага Дзмітрыя Суганяева

Сілавікі затрымалі 24-гадовага Дзмітрыя Суганяева. ГУБАЗіК сцвярджае, што хлопца «здаў» нехта з сяброў — даслаў у іх тэлеграм-бот фотаздымкі хлопца з акцый пратэсту, піша «Вясна».

19.04.2022 / 19:41

У «пакаяльным» відэа Дзмітрый «прызнаецца» ў тым, што ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту і перакрываў рух транспарту.

Яму інкрымінаваны артыкул 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Nashaniva.com