Борыс Джонсан: Весці перамовы з Пуціным — бессэнсоўна, усё роўна што з кракадзілам

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан сказаў журналістам, што ўсякія спробы спыніць вайну шляхам перамоваў з Уладзімірам Пуціным, хутчэй за ўсё, бессэнсоўныя, таму што, па яго меркаванні, весці перамовы з Пуціным — гэта ўсё роўна што гандлявацца з «кракадзілам, які ўжо ўчапіўся вам у нагу», піша BBC.

21.04.2022 / 08:04

 Фота: АР

Размаўляючы з журналістамі ў сераду па дарозе ў Індыю, Джонсан выказаў здагадку, што

Пуцін захоча рэальных перамоваў з Украінай толькі ў выпадку, калі даможацца магчымасці весці іх з пазіцыі сілы, але і тады ён можа зноў паспрабаваць узяць Кіеў.

Што тычыцца намераў Зяленскага, то, на думку Джонсана, ён хоча выгнаць расійскія войскі з усходу Украіны, але, магчыма, пагодзіцца на перамовы пра Крым.

Nashaniva.com