Школьнік у санаторыі захацеў пакаштаваць алкаголь і змяшаў сок з антысептыкам

21 красавіка 15-гадовы падлетак набыў у буфеце санаторыя сок, які змяшаў з антысептыкам. Гэты «кактэйль» ён піў, пакуль яму не стала блага, паведамляе Следчы камітэт.

22.04.2022 / 17:46

У выніку хлопец быў шпіталізаваны з вострым атручэннем. Цяпер яго жыццю і здароўю нічога не пагражае. 

Падлетак расказаў, што ніколі не каштаваў алкаголь і яму захацелася новых адчуванняў. У буфеце спіртнога не прадавалі, таму ён вырашыў замяніць яго антысептыкам, які знаходзіўся ў вольным доступе ў калідоры.

Следчы камітэт праводзіць праверку.

Nashaniva.com