За надпіс «No war» брэсцкага графіціста асудзілі да года «хатняй хіміі»

20 сакавіка ў раёне чыгуначнай станцыі «Брэст Паўднёвы» з'явіўся пацыфісцкі надпіс-графіці. Ён складаўся з некалькіх элементаў: асноўная частка — гэта фраза «No war». Таксама стаяў стылізаваны подпіс аўтара. Частка была выканана маркерам, іншае намалявана балончыкам. Сёння аўтара гэтага надпісу судзілі, піша «Вясна».

22.04.2022 / 19:58

Графіціста затрымалі амаль адразу. Гэта зрабіла ахова чыгункі. Ім аказаўся Раман Барташ, 2003 года нараджэння. 

Сёння ў Маскоўскім судзе Брэста па артыкуле «Апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці» (арт. 341 КК РБ) вулічнага мастака асудзілі.

Суддзя Марыя Аліфярук прысудзіла хлопцу год «хатняй хіміі».

Nashaniva.com