«Укрпошта» прэзентавала новую марку з серыі пра рускі вайсковы карабель

«Укрпошта» прадставіла новую паштовую марку з серыі «Рускі вайсковы карабель». Яе прысвяцілі затапленню ўкраінскімі байцамі флагмана Чарнаморскага флоту, крэйсера «Масква».

22.04.2022 / 21:11

На новай марцы дададуць слова «DONE», якое з'яўляецца адсылкай да патопленага рускага крэйсера «Масква». Пра гэта паведаміў кіраўнік «Укрпошты» Ігар Смялянскі.

Паводле яго слоў, правілы выпуску марак «Укрпошты» не дазвалялі дадрукоўваць тую марку, як была ў першым «выданні».

«Але мы не маглі не пайсці насустрач пажаданням мільёнаў людзей. Таму сёння мы анансуем выпуск другой маркі гэтай серыі — «Русскій воєнний корабль.. ВСЬО» або «Russian Warship … DONE» — паведаміў Смялянскі.

Наклад маркі складзе 5 мільёнаў асобнікаў, а канверта — 1 мільён.

Першы наклад гэтай маркі ў мільён асобнікаў цалкам прадаўся за некалькі дзён. Гэтаму паспрыяла сярод іншага і тое, што выхад маркі ў продаж фактычна супаў з затапленнем крэйсера «Масква», які на ёй выяўлены.

Чытайце таксама:

На кіеўскім Галоўпаштамце выстраілася вялікая чарга па марку з расійскім вайсковым караблём ФОТАФАКТ

Украінская пошта вызначылася, як будзе выглядаць марка «Рускі карабель, ідзі ***!»

Nashaniva.com