Венядзіктаў і Няўзораў цяпер таксама «іншаагенты», а Кара-Мурзу арыштавалі

Міністэрства юстыцыі Расіі ўключыла ў рэестр СМІ, якія выконваюць функцыі замежнага агента, яшчэ дзесяць чалавек, перадаюць расійскія СМІ. 

22.04.2022 / 21:26

Аляксандр Няўзораў і Аляксей Венядзіктаў

У рэестр гэтым разам патрапілі сацыёлаг Віктар Вахштайн, ЛГБТ-актывіст Яраслаў Сіроткін, журналіст Сяргей Пархоменка, карэспандэнты «Радыё Свабода» Артур Асаф'еў і Кацярына Лушнікава, публіцыст Аляксандр Няўзораў, былы галоўны рэдактар Радыё «Эхо Москвы» Аляксей Венедыктаў, журналіст Уладзімір Воранаў, палітыкі Уладзімір Кара-Мурза і Леанід Волкаў.

А для Уладзіміра Кара-Мурзы ўсё выйшла яшчэ горш. Басманны суд Масквы прызнаў абгрунтаваным завядзенне справы супраць палітыка, як і абранне меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Цяпер Кара-Мурзу арыштавалі да 12 чэрвеня 2022 года.

На палітыка раней завялі крымінальную справу з-за выступлення ў Палаце прадстаўнікоў штата Арызона. Абвінавачваюць яго ў «фэйках» адносна расійскай арміі, за гэта пагражае да 10 гадоў.

Nashaniva.com