Міністр фінансаў Аўстрыі: Мы падтрымаем любыя санкцыі, акрамя газавага эмбарга

На фоне поўнамаштабнага ваеннага ўварвання Расіі на тэрыторыю незалежнай Украіны Аўстрыя падтрымлівае ўсе санкцыі супраць РФ, аднак не можа падтрымаць газавае эмбарга. Такую заяву зрабіў міністр фінансаў Аўстрыі Магнус Брунер, паведамляе CNN.

23.04.2022 / 07:15

Магнус Брунер. Фота: Parlamentsdirektion/Johannes Zinner

Брунер адзначыў, што аўстрыйская прамысловасць настолькі залежыць ад расійскага газу, што ў іх проста «няма выбару». І няма ніякага сэнсу ў санкцыях, якія наносяць больш шкоды эканоміцы Аўстрыі, чым Расіі.

«Калі санкцыі б'юць больш па вас, чым па тым, на каго яны накіраваныя, я думаю, што толку ад гэтага няшмат», — перакананы Брунер.

Чытайце таксама:

Шольц: Я супраць газавага эмбарга, Пуціна гэтым не проймеш

Краіны Балтыі адмаўляюцца ад расійскага газу. У расійскім Калінінградзе занепакоеныя

Тонкасці нямецкай палітыкі. Чаму Германія не адмаўляецца ад расійскага газу і дазваляе аўтапрабегі пуціністаў?

Nashaniva.com