Не прайшоў атэстацыю абаронца палітвязняў Ігар Касцюк

21 красавіка была праведзеная чарговая атэстацыя адвакатаў. Па яе выніках было прынятае рашэнне аб немагчымасці выканання адвакацкіх прафесійных абавязкаў «з прычыны недастатковай кваліфікацыі» шасці адвакатаў. Сярод іх — Ігар Касцюк, піша «Вясна».

25.04.2022 / 16:33

Касцюк часта абараняў інтарэсы тых, каго пераследавалі па палітычных матывах. 

Напрыклад, ён з’яўляўся абаронцам палітзняволенага Паўла Пяскова — першага асуджанага за падзеі, звязаныя з акцыямі пратэсту ў 2020 годзе. Яго асудзілі да трох гадоў і трох месяцаў калоніі за тое, што адбіваў пратэстоўца ад затрымання.

Nashaniva.com