Некалькі выбухаў прагучала ў Ціраспалі ў самаабвешчаным Прыднястроўі 

У Ціраспалі (Прыднястроўе) прагучалі выбухі ля будынка Міністэрства дзяржбяспекі. На фота з сацсетак бачныя адстраляныя тубусы ад гранатамётаў, якія ляжаць на дарозе.

25.04.2022 / 18:31

На месцы выбухаў ля будынка Міністэрства дзяржбяспекі ў Ціраспалі ўжо працуюць ратавальнікі, лекары і газавая служба. Таксама перакрытыя найбліжэйшыя вуліцы.

Некалькі дзён таму Мінабароны Расіі заяўляла, што другая фаза спецаперацыі прадугледжвае выхад да мяжы Прыднястроўя.

Nashaniva.com