Ціханоўская з прадстаўнікамі дыпкорпуса ўшанавала памяць ахвяр чарнобыльскай катастрофы

Святлана Ціханоўская разам з пасламі ЗША, Францыі і Літвы ўшанавала памяць ахвяр чарнобыльскай катастрофы.

26.04.2022 / 09:07

Бела-чырвона-белы букет Ціханоўскай быў перавязаны жоўта-блакітнай стужкай.

Сёння ў Вільні пройдзе Чарнобыльскі шлях. Збор і мітынг адбудуцца ў 18.00 на Лукішкскай плошчы ў партнёрстве з Фондам дапамогі беларусам у Літве Razam і пры ўдзеле прадстаўнікоў офіса Святланы Ціханоўскай і літоўскай грамадскасці.

Затым адбудзецца шэсце да помніка «Маці Чарнобыля» (з 19.00 да 20.30), што ў скверы Сапегаў.

Nashaniva.com