Расію пазбавілі права правядзення ЧС па хакеі ў 2023 годзе

Міжнародная федэрацыя хакея адклікала права на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі 2023 у Расіі. Мерапрыемства павінна было прайсці з 5 па 21 мая ў Пецярбургу.

26.04.2022 / 18:32

Як паведамляецца на сайце Міжнароднай федэрацыі хакея, рашэнне адклікаць правы на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі 2023 года ў Расіі «прадыктавана клопатам аб бяспецы і дабрабыце ўсіх гульцоў, якія ўдзельнічаюць, афіцыйных асоб, СМІ і заўзятараў».

Раней зборныя Расіі і Беларусі былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў і не возьмуць, напрыклад, удзелу ў ЧС у гэтым годзе.

Nashaniva.com