VK дамовіўся аб куплі сэрвісаў «Яндэкс.Дзэн» і «Яндэкс.Навіны»

VK і «Яндэкс» дасягнулі пагаднення аб продажы сэрвісаў «Яндэкс.Дзэн» і «Яндэкс.Навіны», паведамляе РИА Новости.

28.04.2022 / 15:00

Афіцыйна аб падрабязнасцях здзелкі кампаніі паабяцалі расказаць пазней.

VK і «Яндэксу» трэба будзе атрымаць згоду ад карпаратыўных і рэгулюючых органаў.

Аб планах «Яндэкса» прадаць «Навіны» і «Дзэн» стала вядома ў сярэдзіне сакавіка. У кампаніі ў сувязі з гэтым заяўлялі, што збіраюцца «засяродзіцца на развіцці» тэхналагічных сэрвісаў і транзакцыйных паслугах.

Nashaniva.com