У мінулым годзе беларусы адседзелі за нацыянальныя сімвалы каля 7 гадоў і заплацілі 150 тысяч штрафаў

Беларускі ПЭН правёў маніторынг, як беларусы ў 2021 годзе караліся за выкарыстанне нацыянальнай сімволікі. Паводле вынікаў даследавання, сумарна ўсе пакараныя правялі за кратамі як мінімум 2 589 сутак, што адпавядае сямі гадам, і аштрафаваныя як мінімум на 150 000 рублёў.

29.04.2022 / 19:01

Паводле даследавання, у 2021 годзе за выкарыстанне бела-чырвона-белай сімволікі пакаралі як мінімум 323 грамадзян і 3 арганізацыі. Але гэтыя звесткі за адкрытых крыніц, яны не могуць быць поўныя.

Гаворка ішла пра самыя розныя формы выкарыстання: як уласна бел-чырвона-белыя сімвалы, так і варыяцыі белага ды чырвонага колераў у адзенні, малюнках, налепках і г. д.

Nashaniva.com