Дзяржкантроль рэкамендаваў аптэчным сеткам знізіць цэны

КДК накіраваў у буйныя аптовыя сеткі рэкамендацыю па пераацэнцы цэн лекавых сродкаў у сувязі з умацаваннем беларускага рубля, паведамляе БелТА.

30.04.2022 / 08:14

Па словах начальніка галоўнага ўпраўлення кантроля бюджэтна-фінансавай сферы КДК Юліі Аўхуковай, аптэчным сеткам варта скарэктаваць кошты ў бок паніжэння. Выкананне рэкамендацый абяцаюць праверыць найбліжэйшым часам.

Nashaniva.com