Інсталяцыя ZaMeSTIM з першых літар брэндаў, якія сышлі з Расіі, не прастаяла і некалькіх дзён у цэнтры Пецярбурга. Яе зламалі

Днямі ў Санкт-Пецярбургу з'явілася інсталяцыя, складзеная з першых літар вядомых брэндаў, якія пасля расійскай агрэсіі ва Украіне сышлі з краіны.

30.04.2022 / 13:24

Інсталяцыю гарадскія ўлады не ўзгаднялі. А адказнасць за яе ўстаноўку на сябе ўзяў актывіст, вядомы па працы ў прадзяржаўных рухах.

Яе пашкодзілі, а затым прыбралі.

Паліцыя затрымала чатырох падазраваных у спробе зламаць інсталяцыю: ім пагражаюць крымінальнай справай.

Nashaniva.com