Для замены расійскага газу Еўрасаюз плануе актывізаваць супрацоўніцтва з Афрыкай

Еўрасаюз плануе актывізаваць супрацоўніцтва з афрыканскімі краінамі, каб скараціць залежнасць ад расійскага газу на дзве траціны да канца 2022 года. Пра гэта піша Bloomberg са спасылкай на праект знешняй энергетычнай стратэгіі Еўрасаюза, з якім азнаёмілася агенцтва.

03.05.2022 / 11:11

Адзначаецца, што дакумент павінны прыняць у гэтым месяцы як частку пакета па рэалізацыі плана ЕС па скарачэнні энергетычнай залежнасці ад Масквы.

Краіны Афрыкі, у прыватнасці ў заходняй частцы кантынента, такія як Нігерыя, Сенегал і Ангола, маюць значны патэнцыял для паставак звадкаванага прыроднага газу (LNG), гаворыцца ў праекце стратэгіі ЕС.

«Еўрасаюз хоча адмовіцца ад свайго найбуйнейшага пастаўшчыка пасля таго, як прэзідэнт Уладзімір Пуцін уварваўся ва Украіну. Праект энергетычнай стратэгіі таксама мае на мэце падрыхтаваць рэгіён да імпарту 10 млн тон узнаўляльнага вадароду да 2030 года, каб дапамагчы замяніць газ з Расіі», — піша Bloomberg.

Акрамя гэтага, план прадугледжвае павелічэнне ў 2022 годзе LNG-імпарту на 50 млрд кубаметраў. А таксама — павелічэнне паставак трубаправоднага газу не з Расіі на 10 млрд кубаметраў, што запатрабуе наладжвання стасункаў з традыцыйнымі пастаўшчыкамі на новай аснове і пашырэння гандлю з новымі пастаўшчыкамі.

Таксама сярод крокаў у праекце стратэгіі для замяшчэння расійскага імпарту:

Nashaniva.com