ГУБАЗіК затрымаў супрацоўніцу IT-кампаніі за «абразу адміністратараў праўладных тэлеграм‑каналаў»

Дзяўчына падпрацоўвала ў адной з IT-кампаній і дамаўлялася аб рэкламе ў сацсетках. Сілавікі сцвярджаюць, што яна ігнаравала перапіску з «адміністратарамі каналаў, якія прытрымліваюцца дзяржаўнага пункту гледжання», пакідаючы ім абразы, піша «Белсат».

04.05.2022 / 18:44

Сама дзяўчына ў «пакаяльным» відэа распавяла, што звярталася з рэкламай да каналаў, якія прызнаныя ў Беларусі «экстрэмісцкімі» — «Рэальная Беларусь» і канал нямецкага выдання Deutsche Welle.

Nashaniva.com