Мужчына, якому стала кепска на борце «Белавія», памёр
Пра смерць пасажыра паведаміў Onliner на падставе каментарыя прэс-службы кампаніі.
05.05.2022 / 14:20
Фота ілюстрацыйнае
Раней паведамлялася, што самалёт, які накіроўваўся па маршруце Баку-Мінск, мусіў зрабіць экстранную пасадку ў аэрапорце горада Самара. На зямлі самалёт ужо сустракалі рэанімацыйны аўтамабіль і карэта хуткай дапамогі.
Але пазней стала вядома, што праз 8 хвілін пасля прызямлення 64-гадовы мужчына памёр.
Рэйс праз гадзіну пасля вымушанай пасадкі накіраваўся ў пункт прызначэння і неўзабаве паспяхова прызямліўся ў Мінску.