У Расіі ў «замежныя агенты» запісалі папулярнага рэпера і яшчэ сем чалавек

Мінюст Расіі ўключыў рэпера Алішэра Маргенштэрна ў рэестр фізічных асоб — «замежных агентаў». Ён нібыта атрымліваў фінансаванне ад Украіны і ізраільскай кампаніі Yoola, якая займаецца манетызацыяй відэа на ютубе.

06.05.2022 / 22:15

У спіс СМІ — «замежных агентаў» расейскія ўлады ўнеслі праваабарончы праект «Апалогія» і сем чалавек: паплечнікаў палітыка Аляксея Навальнага Уладзіміра Мілава і Любоў Собаль, палітыка Леаніда Гозмана, сацыёлага Барыса Кагарліцкага, дырэктара «Таварыства абароны інтэрнэту» Міхаіла Клімарава, кантэнт-дырэктара «Цяпліцы сацыяльных тэхналогій» Наталлю Баранаву, а таксама Дзяніса Канстанцінава.

Nashaniva.com