Брытанія перадасць Украіне дадатковую ваенную дапамогу на 1,6 млрд даляраў

Гэта амаль удвая перавышае папярэднія абавязацельствы Брытаніі па выдатках па Украіне.

08.05.2022 / 08:52

У прыватнасці, пакет уключае ў сябе контрбатарэйныя радыёлакацыйныя сістэмы, абсталяванне для глушэння GPS і прыборы начнога бачання.

Адзначаецца, што гэта самы высокі ўзровень вайсковых выдаткаў Брытаніі з часоў войнаў у Іраку і Афганістане.

Джонсан заявіў, што жорсткі напад Уладзіміра Пуціна не толькі прыводзіць да незлічоных разбурэнняў ва Украіне — ён таксама пагражае міру і бяспецы ва ўсёй Еўропе.

У канцы гэтага месяца Джонсан правядзе сустрэчу з прадстаўнікамі вядучых абаронных кампаній, каб абмеркаваць павелічэнне вытворчасці ў адказ на рост попыту, выкліканага вайной ва Украіне.

Nashaniva.com