60 чалавек загінулі пад расійскім авіяўдарам па школе ў Белагораўцы

Ад авіяўдару па школе ў Белагораўцы (Луганская вобласць) па папярэдняй інфармацыі, загінулі 60 чалавек. Пра гэта паведаміў губернатар вобласці Сяргей Гайдай.

08.05.2022 / 09:27

«7 мая ў Белагораўцы ў выніку расійскага авіяўдару ўзніклі пажары ў будынку школы на плошчы каля 300 м кв. і ў доме культуры. Пажар быў ліквідаваны за амаль чатыры гадзіны, затым праведзеная разборка завалаў і, на жаль, знойдзеныя целы двух загінулых. Хутчэй за ўсё, 60 чалавек пад абломкамі будынкаў загінулі», — заявіў ён.

Расіяне скінулі магутную авіябомбу на памяшканне школы ў вёсцы Белагораўка на Луганшчыне, дзе ад абстрэлаў хаваліся 90 чалавек.

Nashaniva.com