Байдэн падпісаў указ аб пастаўцы Украіне ўзбраення па ленд-лізе. Гэта другі ленд-ліз у гісторыі

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў указ аб пастаўцы Украіне ўзбраення па ленд-лізе.

10.05.2022 / 00:23

Скрыншот: трансляцыя «Голаса Амерыкі»

Дакумент носіць назву The Ukraine Democracy Defense Lend-Lease Act of 2022 («Акт аб ленд-лізе ў абарону ўкраінскай дэмакратыі»).

Ён прадугледжвае магчымасць неадкладнай пастаўкі ўзбраенняў ва Украіну з адтэрміноўкай аплаты.

Гэта другі ленд-ліз у гісторыі. Дзякуючы першаму, удалося зламаць хрыбет Гітлеру. Сімвалічна, што другі быў падпісаны ў дзень перамогі над нацызмам.

З пачатку вайны ЗША аказала ваенную дапамогу Украіне на $2,4 млрд. Гэта пастаўкі супрацьтанкавых і супрацьзенітных ракетных комплексаў, артылерыі і іншай зброі. Дзякуючы гэтай зброі ўкраінская армія здолела разграміць расіян пад Кіевам і адкінуць іх назад у Беларусь і Расію.

Nashaniva.com