Амерыканскія крыніцы: Ва Украіне загінулі ад 8 да 10 расійскіх генералаў

Украінскі бок сцвярджае, што за два з паловай месяцы вайны расійская армія страціла 12 генералаў. Злучаныя Штаты пацвярджаюць гібель як мінімум васьмі.

10.05.2022 / 18:08

Расія аспрэчвае інфармацыю пра гібель асобных военачальнікаў.

Генерал-маёра Магамеда Тушаева, як сцвярджае ўкраінскі бок, забілі падчас засады СБУ, але Рамзан Кадыраў пазней апублікаваў відэазапіс, на якім Тушаеў жывы.

Аналагічная сітуацыя з генерал-лейтэнантам Андрэем Мардвічовым, які, як сцвярджаецца, загінуў у выніку ўдару ўкраінскай артылерыі па аэрадроме Чарнабаеўка ў Херсонскай вобласці. Пазней расійскія СМІ апублікавалі кадры, на якіх Мардвічоў сустракаецца з іншымі камандзірамі ў Марыупалі.

Nashaniva.com