Суд ліквідаваў ячэйку незалежнага прафсаюза «Гродна Азот»

Па заяве пракурора Гродзенскай вобласці арганізацыя Беларускага Незалежнага прафсаюза работнікаў ААТ «Гродна Азот» прызнаная экстрэмісцкай. Дзейнасць яе забароненая, яна будзе ліквідаваная. Рашэнне прынятае Гродзенскім абласным судом, паведамляе Генпракуратура.

11.05.2022 / 14:34

«Як устаноўлена, дзейнасць названай пярвічнай арганізацыі супярэчыла патрабаванням заканадаўства і была спалучаная з распаўсюджваннем экстрэмісцкіх матэрыялаў», — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.

Маёмасць арганізацыі, якая засталася пасля задавальнення патрабаванняў крэдытораў, пры ўмове іх недатычнасці да экстрэмісцкай дзейнасці, будзе канфіскаваная.

У канцы красавіка дзейнасць першаснай арганізацыі прафсаюза была прыпыненая. Пракуратура заяўляла, што арганізацыя распаўсюджвала экстрэмісцкія матэрыялы і заклікала да забастовак з палітычнымі патрабаваннямі. 

Nashaniva.com