Пра бабу Маню з хутара і не толькі — з'явіўся душэўны тэлеграм-канал пра беларускія вёскі

Журналіст з Брэста Максім Хлябец завёў тэлеграм-канал пра беларускія вёскі.

11.05.2022 / 17:15

«Так атрымалася, што апошнія некалькі гадоў мы ездзім па беларускіх вёсках. У кожнай размаўляем з мясцовымі, а дзе няма людзей — здымаем закінутыя хаткі», — расказвае журналіст. 

Максім плануе абнаўляць канал мінімум раз на тыдзень.

У ім ужо можна прачытаць гісторыю пра бабу Маню, якая 74 гады жыве на хутары без электрычнасці. Жанчына размаўляе на беларускай мове з мінімальнай колькасцю паланізмаў і русізмаў.

 

Фота з хутара. Крыніца t.me/vioskiby

Ці паглядзець на незвычайны дом у вёсцы Рачканы, які калісьці належаў панам.

 

Падвал у былым панскім доме. Крыніца t.me/vioskiby

Гэта не адзіны краязнаўчы праект журналіста. Так, у межах брэсцкага выдання Natatnik.by ён здымае сюжэты пра апошніх жыхароў вёсак на мяжы вымірання. Вось адно з апошніх відэа праекта.

Nashaniva.com