Сын Абельскай з'явіўся на карце даносчыкаў

На карце даносаў, дзе публікуюцца звесткі пра тых, хто паведамляў у міліцыю пра бчб-сцягі і пратэстоўцаў, з'явілася імя сына Ірыны Абельскай, галоўнай доктаркі Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра.

11.05.2022 / 17:57

Дзмітрый Абельскі — на крэслах пасярэдзіне. Фота: «Камсамольская праўда»

На карце ўказана, што Абельскі Дзмітрый Яўгенавіч, прапісаны ў Драздах (катэдж там мае Ірына Абельская), тэлефанаваў у міліцыю 18 кастрычніка 2020 года. Знаходзячыся на мінскай вуліцы Скрыганава, ён паведамляў, што ў ЖК «Каскад» нацягваюць сцяг.

Дзмітрый Абельскі — афтальмолаг, кандыдат медыцынскіх навук. Ён працуе ў цэнтры мікрахірургіі вока «Вока». Спецыялізуецца на лазерных рэфракцыйных аперацыях і лячэнні кератаконуса.

Nashaniva.com