Расія вымушаная выкарыстоўваць у вайсковай тэхніцы камп'ютарныя чыпы ад пасудамыек

Пра гэта паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на The Washington Post.

12.05.2022 / 10:12

«У нас ёсць паведамленні ад украінцаў пра тое, што калі яны знаходзяць расійскую вайсковую тэхніку, яна запоўненая паўправаднікамі, якія вайскоўцы дасталі з пасудамыйных машын і халадзільнікаў», — сказала міністарка гандлю ЗША Джына Раймонда.

Раймонда адзначыла, што экспарт амерыканскіх тэхналогій у Расію ўпаў амаль на 70 працэнтаў з моманту ўвядзення санкцый у канцы лютага.

Паводле слоў міністаркі, чый дэпартамент кантралюе экспарт, які складае большую частку пакета санкцый, тры дзясяткі іншых краін прынялі аналагічныя забароны на экспарт, якія таксама распаўсюджваюцца і на Беларусь.

Nashaniva.com