У Вільні вандалы распісалі мурал «Дыджэі перамен» новай свастыкай

Сёння ноччу быў пашкоджаны мурал каля Беларускага Дома ў Вільні. Невядомыя распісалі яго літарамі «Z».

13.05.2022 / 12:30

Суполка «Разам» звярнулася да беларусаў Вільні па дапамогу. Ужо праз паўтары гадзіны мурал быў адноўлены.

Мурал «Дыджэі перамен» прысвечаны гукарэжысёрам Уладзіславу Сакалоўскаму і Кірылу Галанаву, якія на афіцыйным канцэрце ў Кіеўскім скверы ў Мінску 6 жніўня 2020 года ўключылі песню «Перамен» Віктара Цоя.

Nashaniva.com