Харватыя пяройдзе на еўра

Харватыя стане 20-й краінай Еўрасаюза, якая пяройдзе на еўра да 2023 года, піша сайт харвацкага парламента. Цяпер у краіне выкарыстоўваюць куны.

15.05.2022 / 21:07

Так выглядае харвацкая куна.

За пераход на еўра прагаласавала большасць дэпутатаў парламента.

Чакаецца, што асноўны пераход на еўра адбудзецца да 1 студзеня 2023 года. Ад 5 верасня 2022-га года цэны ў Харватыі будуць пазначаць у нацыянальнай валюце і ў еўра.

У 2023-м годзе з людзей не будуць браць камісію за абмен наяўных кун на еўра. Абмен нацыянальнай валюты на еўра будзе адбывацца ў банках і паштовых аддзяленнях.

Nashaniva.com