Тэлепрапагандысты рыхтуюць расіян да прызнання правалу «спецаперацыі»?

Назіральнікі заўважылі, што ў расійскія палітычныя ток-шоў пачалі запрашаць гасцей, якія настроеныя рэалістычна і нават песімістычна з нагоды «спецаперацыі», якая замест «маланкавага марш-кідка на Кіеў» зацягнулася на тры месяцы і ёй не відаць канца. 

17.05.2022 / 19:19

Супраць Расіі настроены ўвесь свет, Расія знаходзіцца ў поўнай геапалітычнай адзіноце — пра гэты відавочны факт не пабаяўся сказаць у федэральным тэлеэфіры ваенны аглядальнік лаяльнай Крамлю «Газеты.ру» палкоўнік Міхаіл Хадаронак. З ягоных слоў, Расіі варта перастаць размахваць ядзернай бомбай перад носам у Фінляндыі.

На мяжы нервовага зрыву і госці ў шоў Салаўёва, якія крычаць, што Пуціна дрэнна інфармуюць, а ў расійскай арміі трэба ўводзіць «камісараў».

Баяздольнасць і матываванасць украінскіх вайскоўцаў і добраахвотнікаў, дарэчы, таксама перасталі падвяргаць сумневу. Гэтыя факты сталі настолькі відавочныя, што іх вымушаныя акуратна прызнаваць нават хлуслівыя расійскія тэлеканалы.

Nashaniva.com