Двух братоў асудзілі да двух гадоў калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту

У судзе Савецкага раёна Мінска 17 сакавіка да двух гадоў калоніі асудзілі двух братоў, Андрэя і Сяргея Клютчэняў.

19.05.2022 / 13:25

Іх судзілі за ўдзел у акцыях пратэсту па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса, паведамляюць праваабаронцы.

Такі прысуд братам вынес суддзя Аляксандр Воўк.

Цяпер Андрэй і Сяргей чакаюць разгляду апеляцыі ў магілёўскай турме.

Падтрымайце братоў па адрасе: турма №4. 212011, Магілёў, Крупскай, 99А.

— Клютчэня Андрэй Мікалаевіч,
— Клютчэня Сяргей Мікалаевіч.

Nashaniva.com