У Беларусі завялі крымінальную справу на хлопца, які абліў фарбай чырвона-зялёны сцяг у ЗША

Пракуратура распачала крымінальную справу супраць мужчыны, які ў ЗША абліў беларускі дзяржаўны сцяг фарбай і побач павесіў бела-чырвона-белы.

19.05.2022 / 17:03

Па даных следства, 28-гадовы беларус, знаходзячыся на алеі сцягоў дзяржаў свету, абліў фарбай размешчаны там дзяржаўны сцяг Беларусі. Пасля чаго вывесіў пад ім таблічку з тэкстам «Country agressor» і размясціў на тым жа месцы бела-чырвона-белы-сцяг.

У дачыненні да мужчыны распачатая крымінальная справа па арт. 370 (здзек з дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Nashaniva.com