На волю выйшаў Лявон Халатран

Валанцёр штаба Бабарыкі, кіраўнік Ruin Bar Ok16 быў асуджаны на 2 гады «хіміі». Пакаранне Лявон адбываў у вёсцы Сушкі Камянецкага раёна, дзе працаваў у калгасе.

22.05.2022 / 12:18

На волю ён выйшаў 21 мая, паведамляе Dissident.by.

Лявон быў асуджаны па артыкуле 342 КК. Яго затрымалі 11 жніўня 2020-га і сем месяцаў да суда трымалі ў СІЗА.

Гутарка з жонкай палітвязня Лявона Халатрана пра выхаванне сына без бацькі і ратаванне творчасцю

Nashaniva.com