У акупаваным Энергадары спрабавалі падарваць кіраўніка-калабаранта

Здарылася гэта раніцай 22 мая. Выбух адбыўся, калі прызначаны акупантамі кіраўнік горада Андрэй Шэўчык з ахоўнікамі ўваходзіў у пад’езд свайго дома.

22.05.2022 / 13:15

Як паведамляе легітымны мэр горада Дзмітрый Арлоў, яны атрымалі раненні і шпіталізаваныя ў бальніцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

З жыхароў пад'езда пры выбуху ніхто не пацярпеў.

Nashaniva.com