У аварыі пад Плешчаніцамі загінула сямейная пара

Днём у панядзелак 23 мая, прыкладна ў 16.40? на трасе М3 паблізу гарадскога пасёлка Плешчаніцы адбылося ДТЗ, у якім загінула сямейная пара. У салоне аўтамабіля таксама знаходзілася шасцігадовая дзяўчынка, яна выжыла, паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта.

23.05.2022 / 21:29

39-гадовы кіроўца Hyundai разам з 37-гадовай жонкай і дачкой ехалі па трасе М3 у бок Віцебска. Мужчына не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў слуп. Сямейная пара памерла на месцы, дзяўчынка шпіталізаваная, цяпер яе жыццю нішто не пагражае.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу за парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх чалавек.

Nashaniva.com