Расійскія войскі выйшлі на аўтадарогу Бахмут—Лісічанск. Ёсць пагроза акружэння Севераданецка

Расійскія войскі выйшлі на дарогу Бахмут—Лісічанск у раёне вёсак Нагорнае і Белагораўка.

25.05.2022 / 12:06

Інфармацыю пра гэта змясціў у сябе ў Фэйсбуку ўкраінскі журналіст Юрый Бутусаў.

Упартыя баі ў гэтым раёне ідуць ужо тыдзень. Калі ўкраінскія войскі не здолеюць адкінуць расійскія штурмавыя часці, ім давядзецца або пакінуць Лісічанск і Севераданецк, або працягваць абараняць іх у акружэнні.

Пазаўчора расійскія войскі пачалі штурм Лімана — іншага важнага горада на подступах да Бахмута і Славянска.

Nashaniva.com