«Я была на мяжы дэпрэсіі». Экс-вядучая «Беларусь 1» Вера Карэтнікава распавяла пра пераезд і жыццё на Паўночным Кіпры

Cпявачка і экс-вядучая «Беларусь 1» Вера Карэтнікава перабралася на Паўночны Кіпр разам з мужам і двума сынамі, распавядае «Камсамольская праўда».

25.05.2022 / 19:45

Усе фота: vera_karetnikova / Instagram

Пра тое, што Вера Карэтнікава пераехала, стала вядома на пачатку лютага 2022 года. Тады Вера ў адной з сацсетак распавяла, што пераезд быў у прынцыпе даўно запланаваным, аднак «падзеі апошняга часу прымусілі значна паскорыцца і не жаваць вату, як гаворыцца».

— Выдатны клімат, адсутнасць буйных вытворчасцей, абсалютна экалагічнае месца, чыстыя прадукты, дастаткова недарагое жыццё, сонца, шмат сонца, — расказвала тады Вера. Таксама яна канстатавала: для таго, каб уладкавацца на новым месцы абавязкова патрэбная падушка бяспекі — мінімум 20-30 тысяч даляраў на год.

Зімова-вясновы перыяд Вера разам з мужам і двума сынамі правяла на Паўночным Кіпры, дзе сёлета было не так і цёпла.

У сацсетцы вядучая публікуе карцінкі са свайго жыцця: фота на фоне прыгожай прыроды і мора.

Але Карэтнікава прызналася, што падрыхтоўка да пераезду, ён сам і працэс адаптацыі на новым месцы былі настолькі стрэсавымі, што яна вельмі істотна паправілася.

‒ Я даўно не працую там, дзе забаронена мець у профілі фота такога зместу, таму хачу адкрываць маю старонку і бачыць мяне такую! Таму што прарабіла насамрэч вялікую працу над сабой і вельмі сабой ганаруся! Калі мы перабраліся на Кіпр, я была шчаслівая, што было холадна! І мой XXXXXL оверсайз байкавы касцюм мяне вельмі ратаваў! Таму што важыла я 83 кілаграмы!!!:) Я была практычна на мяжы дэпрэсіі. У люстэрка глядзець было немагчыма. Я была нібы бочка негатыву, марыла надзець шорты ўпершыню за шмат гадоў! — эмацыйна распавяла артыстка.

Вера прыклала шмат намаганняў, сілы волі, звярнулася па дапамогу да прафесійнага трэнера. І дамаглася сваёй мэты.

Нягледзячы на тое, што на здымках новае жыццё былой вядучай БТ выглядае як працяглы адпачынак, Карэтнікава піша, што не варта падманвацца.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от ВЕРА КАРЕТНИКОВА (@vera_karetnikova)

«Не здарылася так, што мы пераехалі на ўзбітыя падушкі, накрухмаленыя прасціны і на тумбачцы ляжаць ключы ад усіх неабходных нам адчыненых дзвярэй. Мы пражываем зусім новае для нас жыццё. Пракладваем новую дарогу. Мы вучымся жыць адзін з адным у новых умовах. Я б таксама хацела ведаць, як гэта — пастаянна адпачываць. Але толькі ў тэорыі. Таму што мы так не ўмеем, на жаль ці на шчасце:) Нас так не вучылі:) Мы стараемся з усіх сіл выкройваць час адзін для аднаго. І пакуль гэта задача таксама не з простых! Але нас вельмі ратуе сонца!

Ад суму, ад нуды, ад засмучэння! Таму мне і хочацца дзяліцца з вамі толькі гэтымі маляўнічымі момантамі! Цяпер для ўсіх нас менавіта яны ў дэфіцыце», — піша спявачка.

Nashaniva.com