У Ваўкавыскім раёне кіроўца збіў лася і загінуў

Аварыя са смяротным зыходам адбылася на 53-м кіламетры аўтадарогі Р-44 Гродна-Ружаны-Івацэвічы паблізу вёскі Студзянец апоўдні 25 мая. Кіроўца «Фальксвагена» збіў лася, пасля чаго машына ўрэзалася ў дрэва, паведамляе «Вечерний Гродно».

26.05.2022 / 21:20

Кіроўца «Фальксвагена» ехаў у напрамку Ваўкавыска. У нейкі момант на дарогу выскачыў лось. Мужчына не паспеў затармазіць і збіў дзікую жывёлу.

Ад удару жывёліну адкінула на сустрэчны «МАЗ». А легкавушка спачатку ўдарылася аб гэты самы «МАЗ», а пасля сутыкнулася з аўтамабілем «ГАЗ». Пасля ж машына з'ехала ў кювет і ўрэзалася ў дрэва.

69-гадовы кіроўца «Фальксвагена» ад атрыманых траўмаў памёр, ягоная 71-гадовая пасажырка — у бальніцы.

Nashaniva.com